У Шумiлiне пачало працаваць ТАА «Віцебскі камбінат здаровага харчавання»

logo
Суббота, 27.02.2021 10:04 | Рубрика: Экономика
07605

Доўгі час у будынку былога каўбаснага цэха ў Шуміліне вёўся рамонт, і ўрэшце тут пачало працаваць ТАА «Віцебскі камбінат здаровага харчавання».

— Стварылі дзевяць новых працоўных месцаў, — кажа начальнік вытворчасці Іван Штуро. — Два спецыялісты прыязд­жаюць да нас з Віцебска, астатнія мясцовыя. Мы вырабляем хлябцы для здаровага харчавання. Яны стопрацэнтна натуральныя, без глютэна, цукру і фарбавальнікаў. Прадукцыя вырабляецца з розных круп, якія заціскаюцца прэсам, а потым узрываюцца пад высокай тэмпературай. У хлябцы дадаецца марская соль і вада. У першыя два месяцы мы спецыялізаваліся на вырабе рысавых, рысава-грэцкіх і рысава-гарохавых хлябцоў. А зараз да іх дадаліся яшчэ грэцкія і рысава-кропавыя. Аб'ёмы прадукцыі залежаць ад заказаў. Аднак у сярэднім з канвеера за дзень сыходзіць па 15–30 скрыняў, у кожнай з якой знахо­дзіцца па 15 пакетаў хлябцоў вагою па 100 грамаў.

Работнікам, якія знайшлі працоўныя месцы на новым прадпрыемстве, гарантаваны ўсе сацыяльныя даброты. Па словах Івана Казіміравіча, у далейшым прадпрыемства будзе пашырацца, у планах — выпуск новай прадукцыі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота www.shumilino.by